Задачы і функцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска

ЗАДАЧЫ

  • ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з захаваннем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;
  • задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.

 

ФУНКЦЫІ

  • ва ўсталяваным парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканаленні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;
  • прымаць удзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ;
  • прадастаўляць рэспандэнтам пры правядзенні цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для прадстаўлення першасных статыстычных даных у выглядзе электроннага дакумента або забяспечваць магчымасць прадстаўлення рэспандэнтамі першасных статыстычных даных у іншай форме, устаноўленай Белстатам;
  • ажыцццяўляць метадалагічнае кіраванне арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выпадку іх правядзення;
  • забяспечваць канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных даных і індывідуальных адміністрацыйных даных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;
  • фарміраваць афіцыйную статыстычную інфармацыю;
  • прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання горада Мінска, а таксама распаўсюджваць і (або) прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам у парадку, усталяваным заканадаўствам;
  • забяспечваць роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання;
  • забяспечваць вядзенне баз (банкаў) даных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;
  • забяспечваць функцыянаванне і развіццё інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), комплексаў праграмна-тэхнічных сродкаў, неабходных для ажыццяўлення дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці;
  • забяспечваць захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана;
  • ва ўсталяваным парадку разглядаць звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення;
  • забяспечваць мабілізацыйную падрыхтоўку Галоўнага ўпраўлення;
  • ажыццяўляць дзяржаўную статыстычную дзейнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі дакументаў сістэмы менеджменту якасці;
  • выконваць iншыя абавязкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам і лакальнымі прававымі актамі Белстата..


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minskgor@belstat.gov.by
x.com/GSUminsk t.me/GSUminsk www.instagram.com/minsk.belstat