У студзені 2025 г. аб'ём прамысловай вытворчасці г.Мінска ў бягучых цэнах склаў 2 748,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 117,5% да ўзроўню студзеня 2024 г., у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці: «Горназдабыўная прамысловасць» – 198,2%, «Апрацоўчая прамысловасць» – 112,8%, «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» – 136,7% і «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» – 99,5%.
17.02.2025 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.